Удзельнікі Red Hot Chili Peppers і Van Halen стварылі супергурт

Бубнач Red Hot Chili Peppers Чэд Сміт стварыў супергурт Chickenfoot, у які акрамя яго ўвайшлі былыя ўдзельнікі Van Halen Сэмі Хагар і Майкл Энтані, а таксама Джо Сатрыані, паведамляе MNE. Дэбютная плыта калектыва павінна з'явіцца ў продажы ў красавіку 2009 года. На пакуль безназоўную кружэлку ўвойдуць наступныя кампазіцыі:

   1. "Avenida Revolution"
   2. "Soap On A Rope"
   3. "Sexy Little Thing"
   4. "Oh Yeah"
   5. "Runnin’ Out"
   6. "Get It Up"
   7. "Down the Drain"
   8. "My Kinda Girl"
   9. "Learning To Fall"
  10. "Turnin’ Left"
  11. "Future In The Past"

Сярод прапанаваных назваў дэбютнага альбома фігуравалі "Friction Ignition" і "Chickenfoot". У цяперашні час "Soap On A Rope" і "Down the Drain" даступныя для праслухоўвання на старонцы Chickenfoot на MySpace.
Пасля выпуску альбома калектыў адправіцца ў еўрапейскае турнэ — першы канцэрт прызначаны на 23 чэрвеня. Група наведае Вялікабрытанію, Францыю, Іспанію, Італію, Германію, Данію.
Першы выступ Chickenfoot адбыўся ў лютым 2008 года ў Лас-Вегасе. Ініцыятарам стварэння калектыва стаў бубнач Чэд Сміт, які запрасіў гітарыста Джо Сатрыані, вакаліста Сэмі Хагара і басіста Майкла Энтані. Паводле сцвярджэння Хагара, музыку Chickenfoot можна параўнаць з Led Zeppelin.

У лютым 2008 года асноўная група Чэда Сміта Red Hot Chili Peppers абвясціла пра гадавы перапынак у сваёй дзейнасці. Дзякуючы таму ў Сміта з'явілася магчымасць ушчыльную заняцца праектам Chickenfoot.

Фота: www.rhcprussia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі