"УКантакце" плануе запусціць уласнага аператара сотавай сувязі

"УКантакце" плануе запусціць уласнага аператара сотавай сувязі

"УКантакце" збіраецца да канца 2016 года запусціць уласнага аператара сотавай сувязі. Гэты праект сацыяльнай сеткі ўжо атрымаў назву VKmobile. Сотавая сетка будзе працаваць на платформе "Мегафон", якую кампанія будзе арандаваць.

Паведамляецца, што адной з галоўных асаблівасцяў новага мабільнага аператара будзе той факт, што аплачваць паслугі сувязі можна будзе не толькі грашыма, але і лайкамі альбо рэпостамі. Аднак лайкаць і рэпосціць трэба будзе толькі спецыяльныя рэкламныя публікацыі. Ужо зарэгістраваны дамен мабільнага аператара VKmobile.me. Але пакуль сайт яшчэ не даступны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі