Украіна хоча забараніць увоз кніг з Беларусі і Расіі на любой мове

Украіна хоча забараніць увоз кніг з Беларусі і Расіі на любой мове

Ва Украіне збіраюцца забараніць увоз літаратуры з Беларусі, Расіі і часова акупаваных тэрыторый незалежна ад мовы, на якой яна напісаная. Пра гэта 8 ліпеня заявіў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка, піша "Украінская праўда". 

"Хацеў бы паясніць пазіцыю: мы за тое, каб забараніць увоз любой кніжнай прадукацыі з тэрыторыі РФ і Беларусі не толькі на расійскай мове, а ўсе кніжкі на любой мове", — сказаў Ткачэнка.

Пры гэтым ва Украіне не забараняюць друкаваць кнігі на расійскай мове, бо гэта — частка правоў і свабод, гарантаваных канстрытуцыяй Украіны. У чэрвені забарону кніжнай прадукцыі з краін-агрэсараў ухваліла Вярхоўная Рада.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі