Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі

Украінцы пасля вяртання з расійскага палону

Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official

31 снежня паміж Украінай і Расіяй адбыўся вялікі абмен палоннымі.

Як напісаў у сваім тг-канале Уладзімір Зяленскі, ва Украіну вярнуліся 207 чалавек — вайскоўцы і цывільныя. "Мы памятаем пра кожнага палоннага. Салдаты і мірныя жыхары. Мы павінны ўсіх вярнуць. Мы над гэтым працуем", — заявіў украінскі прэзідэнт.

Мінабароны Расеі заявіла, што абмен адбыўся паводле формулы "195 на 195" — магчыма, гаворка ідзе толькі пра вайскоўцаў.

Раней у Расіі заяўлялі, быццам украінскія палонныя, прызначаныя на абмен, ляцелі ў самалёце Іл-76, збітым каля Белгарада. Аднак ніякіх доказаў гэтага пакуль што не было апублікавана. 

Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна і Расія правялі вялікі абмен палоннымі
Украінцы пасля вяртання з расійскага палону / t.me/V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі