У Белгарадскай вобласці ўпаў расійскі ваенны самалёт Іл-76
На месцы падзення самалёта
У Карачанскім раёне Белгарадскай вобласці пацярпеў крушэнне ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на мясцовых жыхароў. На борце, папярэдне, знаходзілася 63 чалавекі. Па дадзеных крыніцы рэсурсу "112", усе гэтыя людзі загінулі.
Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў кажа пра "здарэнне". Ён паведаміў, што "на месцы працуюць следчая група і супрацоўнікі МНС". Ён таксама дадаў, што змяніў свой працоўны графік і выехаў на месца.
"Украінская праўда", спасылаючыся на крыніцы ў Мінабароны Украіны, піша, што самалёт быццам перавозіў ракеты да комплексаў С-300, з якіх расіяне абстрэльваюць Харкаўскую вобласць. Пазней Мінабароны заявіла, што не можа пацвердзіць датычнасць УСУ да збіцця Іл-76.
У сваю чаргу Мінабароны Расіі заяўляе, што на борце Іл-76 былі 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якіх нібыта везлі ў Белгародскую вобласць для абмену.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.