Украіна: у Радзе горача, на вуліцах – спакойна
Нягледзячы на тое, што яго статус цяпер – пад пытаннем. Пасля ўказу Віктара Юшчанкі пра роспуск Вярхоўнай Рады апазіцыйныя Блок Юліі Цімашэнкі і "Наша Украіна" сцвярджаюць, нібы ўсё, што зараз трэба рабіць – гэта рыхтавацца да датэрміновых выбараў. "Нашаўкраінцы" для гэтага нават арганізавалі перадвыбарчы штаб.
Тым часам кааліцыя з Партыі Рэгіёнаў, сацыялістаў і камуністаў не здаецца, хаця атмасфера там напружаная. Дэпутаты звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з просьбай вызначыць, ці адпавядае Канстытуцыі ўказ пра роспуск.
У большасці дэпутатаў у аўторак не ўдавалася стрымліваць эмоцый – яны называлі рашэнне прэзідэнта і здарадай інтарэсаў Украіны, і спробай узурпацыі ўлады.
У гэтым жа абвінавачвае цяпершнюю парламенцкую большасць і Віктар Юшчанка. Аб гэтым жа вядзецца ва ўказе, у якім сярод іншага гаворыцца і пра намер павялічыць колькасць дэпутатаў кааліцыі да вырашальных 300 галасоў за кошт асобных дэпутатаў ад апазіцыйных фракцыяў.
Паводле закону, гэта неправамоцна: далучацца да кааліцыі могуць толькі фракцыі цалкам.
Адной з прыкметаў узроўню палітычных жарсцяў можна назваць і прынятае ў ноч з панядзелка на аўторак рашэнне Вярхоўнай Рады аднавіць у правах папярэдні склад Цэнтрвыбаркаму на чале з Сяргеем Ківалавым.
Яго "аранжавая" каманда абвінавачвала ў непасрэднай далучнасці да фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2004-м.
Аднак, у адрозненне ад палітычнага закулісся, на вуліцах Кіева, як і па ўсёй Украіне, спакойна. Людзі, якіх кааліцыя прывезла ў сталіцу з рэгіёнаў, разбілі намётавае мястэчка перад Вярхоўнай Радай. Там спакойна.
А Юлія Цімашэнка ўвогуле заклікала прыхільнікаў апазіцыі на вуліцы не выходзіць: маўляў, сваю пазіцыю гэтыя людзі паказалі на Майдане 31 сакавіка.
Кіраўнікі сілавых структураў, у сваю чаргу, пераконваюць, што супрацьпраўных загадаў выконваць не будуць. І што войска кіруецца толькі загадамі галоўнакамандуючага – то бок прэзідэнта.
Антон Семіжэнка, Кіеў, спецыяльна для ЕРБ