Украіна з боем вярнула пад кантроль платформы каля берагоў Крыма

Байцы ГУР падчас аперацыі / Кадр з відэа

Байцы ГУР падчас аперацыі / Кадр з відэа

Украіна з боем вярнула пад кантроль так званыя "вышкі Бойка" — газа- і нафтаздабываючыя платформы каля берагоў Крыма ў Чорным моры. Пра гэтую паспяховую аперацыю паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

Расія захапіла згаданыя платформы яшчэ ў 2015 годзе, а з мінулага года актыўна выкарыстоўвала іх у вайсковых мэтах. Там прызямляліся верталёты, былі ўсталяваныя радыёлакацыйныя станцыі.

Байцы ГУР вызвалілі агулам чатыры аб'екты. Былі захопленыя каштоўныя трафеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі