Украіна збіраецца арыштаваць Парашэнку ці адпусціць пад залог у $37 мільёнаў

Украіна збіраецца арыштаваць Парашэнку ці адпусціць пад залог у $37 мільёнаў

Генпракуратура Украіны збіраецца прасіць арышту былога прэзідэнта і народнага дэпутата Пятра Парашэнкі з магчымасцю вызвалення яго пад залог у 37 мільёнаў долараў. Пра гэта паведамляе "Грамадскае". Адпаведнае рашэнне, падчас якога следчы суддя разгледзеў і задаволіў хадайніцтва пракуратуры, было прынята падчас закрытага паседжання ў Пячорскім раённым судзе Кіева. 

Адвакаты Парашэнкі заяўляюць, што падобныя крокі Офіса генпракурора і Пячорскага суда незаконныя.

"Як паведамляецца, Офіс генеральнага пракурора — не ў асобе Венедыктавай, а ў асобе яе намесніка Сіманенкі, падпісаў і накіраваў не ў Шаўчэнкаўскі суд, як павінен быў гэта зрабіць, а ў Пячэрскі суд цэлы, як кажуць, пакет хадайніцтваў аб прымяненні да Парашэнкі меры стрыманні... З юрыдычнага пункту гледжання гэта абсалютны абсурд... следчы суддзя абавязаны загадзя апавяшчаць народнага дэпутата аб разглядзе такіх хадайніцтваў", — адзначаў адвакат Ігар Галавань.

Другі адвакат, Ілля Новікаў дадаў, што ім пакуль невядома, ці сапраўды суд прыняў нейкае рашэнне адносна Парашэнкі. Сам экс-кіраўнік Украіны знаходзіцца за мядой і плануе вярнуцца ў краіну ў першай палове студзеня. 

Пятра Парашэнку падазраюць у па трох артыкулах Крымінальнага Кодэксу: у фінансаванні тэрарызму, дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзеянню тэрарыстычнай арганізацыі. Яму пагражае да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі