Украінец адправіў поштай наркотыкі ў Беларусь

Грамадзянін Украіны спрабаваў адправіць поштай у Беларусь асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Пасылку з наркотыкамі знайшлі супрацоўнікі мытні “Мінск-2” падчас мытнага кантролю. Забароненыя прэпараты былі адпраўленыя з Украіны на адрас жыхара Гомельскай вобласці — адпраўнік старанна схаваў іх паміж паштоўкамі і канвертамі ў спецыяльным пакеце.

Мытнікі сумесна з кампетэнтнымі органамі МУС правялі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і затрымалі арганізатара паштовай кантрабанды. Гэты быў украінскі грамадзянін, які жыве ў Гомельскай вобласці. У яго дома правялі вобшук і знайшлі асабліва небяспечныя рэчывы.

На ўкраінца завялі крымінальныя справы за кантрабанду і незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота: 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі