Украінская апазіцыя прадставіла свой план урэгулявання палітычнага крызісу
План быў абвешчаны ў часе міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене з прадстаўнікамі ЗША і Еўрапейскага саюза.
У канферэнцыі прынялі ўдзел лідар партыі “Бацькіўшчына” Арсеній Яцэнюк, лідар партыі “УДАР” Віталь Клічко і апазіцыйны дэпутат Вярхоўнай Рады, былы міністр замежных справаў Украіны Пётр Парашэнка.
Першы пункт плану — спыненне гвалту з краіне, другі — вызваленне “закладнікаў”, якіх узяла цяперашняя ўкраінская ўлада, трэці — расследаванне фактаў выкрадання, збіцця і катаванняў, а таксама забойстваў украінцаў, перадае УНІАН.
Чацвёрты пункт — правядзенне ва Украіне канстытуцыйнай рэформы і вяртанне да прынцыпаў прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі. У гэтым выпадку Украіна зможа атрымаць эканамічны пакет не для ўраду Віктара Януковіча, а для ўкраінскай дзяржавы, заявіў Арсеній Яцэнюк.
Паводле яго ацэнак, Украіна можа атрымаць ад заходніх партнёраў дапамогу ў памеры 15 мільярдаў долараў.