Украінская міліцыя хоча арыштаваць лідара Аўтамайдана Дзмітрыя Булатава

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу партыі “Свабода”. Адметна, што раней ўкраінскія ўлады заявілі, што не будуць перашкаджаць вывазу Булатава для лекавання ў Нямеччыну.



23 студзеня актывісты Аўтамайдана заявілі пра знікненне Булатава. Ён знайшоўся праз тыдзень у вёсцы Вішанкі барыспальскага раёну Кіеўскай вобласці моцна збітым. Сябры Булатава лічаць, што яго катавалі і спрабавалі даведацца, хто фінансуе Аўтамайдан.



Дзмітрый Булатаў з’яўляецца фігурантам справы аб масавых беспарадках. Спачатку суд вынес рашэнне пра яго арышт, а затым змякчыў яго з улікам стану здароўя падазраванага. Булатаву прадпісалі хатні арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі