Украінская выведка знайшла на востраве Змяіны ката
Ката эвакуявалі — цяпер ён у бяспецы. А вайскоўцы працягваюць размініраваць востраў Змяіны / Фота ілюстрацыйнае, pixabay
Украінскія выведнікі знайшлі на вызваленым востраве Змяіны ката і эвакуявалі яго на ўкраінскую тэрыторыю, расказалі ў Галоўным упраўленні выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Ката выведнікі выявілі ў рамках работ па даследаванні тэрыторыі і падземных ўмацаванняў вострава Змяіны. Цяпер выконваюцца інжынерныя працы па размініраванні.
"Выяўленыя і канфіскаваныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі праціўніка. У прыватнасці, сістэмы навядзення і кіравання, БПЛА Арлан-10, сістэмы ПЗРК, гранатамёты, агнямёты, стралковае ўзбраенне, журналы баявых дзеянняў, асабістыя дакументы вайскоўцаў РФ, электронныя носьбіты інфармацыі", — гаворыцца ў паведамленні ГУВ Мінабароны.
Замест расійскага трыкалора на востраве ўсталявалі ўкраінскі сцяг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.