Украінскі блогер запусціў дабрачынны збор на 100 дронаў для каліноўцаў
Дроны для беларускіх добраахвотнікаў (ілюстрацыйнае фота)
Украінскі блогер BalaganOFF запусціў дабрачынны збор на 100 дронаў для каліноўцаў. Акцыя "Беларусам ад беларусаў" мае на мэце сабраць 45 тысяч долараў. На іх і закупяць беспілотнікі для палка Каліноўскага.
Рэквізіты для грашовага перавода можна знайсці тут. Рабіць данат з Беларусі і з картак беларускіх банкаў не варта — асабістая бяспека найперш. Падрабязней пра збор і салідарнасць з беларусамі Аляксандр BalaganOFF Рыкаў раскажа ў аўторак у жывым эфіры Еўрарадыё. Сачыце за анонсамі!
На відэа — наша мінулая размова з BalaganOFF.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.