"Украінскі дом" у Беларусі ладзіць акцыю салідарнасці з Еўрамайданам

Актывісты "Украінскага дома" выказваюць абурэнне тым, што ў гэтыя трагічныя для Украіны дні ў Брэсце быў арганізаваны канцэрт "Ой, радуйся, зямля!" Ён прайшоў у гонар Дня саборнасці і свабоды, які адзначаецца ва Украіне 22 студзеня.



"У той час, калі ў Кіеве праліваецца кроў, калі сотні тысяч людзей смуткуюць па загінуўшых ўдзельнікам Евромайдана, калі свет суперажывае Украіне, — у Брэсце зладзілі шоў-гоп", — перадае БелаПАН заяву арганізацыі.



"Няўжо нельга было замест гоп-шоў наведаць храм у Брэсцкай крэпасці, дзе заўсёды рады правесці малебен за Украіну? Навошта гэтая канцэртная феерыя? Гэта здзек! Як здзекуюцца сілавікі з дэманстрантаў, рапспранаючы іх, зневажаючы, так і ў Брэсце вырашылі праз гоп-шоў плюнуць ва ўкраінскую душу", — гаворыцца ў заяве.



"Украінскі дом" выказвае падзяку ўсім грамадзянам Беларусі, якія ў Мінску, Гомелі і Брэсце выйшлі да помніка Шаўчэнку, каб ускласці кветкі і запаліць свечкі: "Такая салідарнасць шмат пра што гаворыць! Нам сорамна за "ўкраінскую дыяспару" ў Беларусі".



Фота — charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі