Украінскі Генштаб: у Беларусі разгарнулі дывізіёны з "Кропкай-У" і "Смерчам"
На асобных вайсковых палігонах у Беларусі разгорнутыя два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу "Кропка-У" і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Смерч". Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Адзначаецца, што пагроза ракетных і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусь не знікае.
10 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае пакінуць у Беларусі расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400 і ракетныя комплексы "Іскандэр". А ўжо 19 траўня ён зрабіў новую заяву: С-400 і "Іскандэры" наша краіна купіла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.