Украінскія актывісты блакуюць расійскія фуры на мяжы з Беларуссю (фота)

Украінскія актывісты блакуюць расійскія фуры на мяжы з Беларуссю (фота)

Актывісты ўкраінскага “Руху Аўтамайдан Жытомір” 13 лютага заблакавалі грузавікі з расійскімі нумарамі каля пункта пропуску “Выступовічы” на мяжы з Беларуссю. Пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Паводле гэтай інфармацыі, на мяжы заблакавана 12 фураў.

Удзельнікі руху дамагаюцца ад украінскіх уладаў спыніць усе гандлёвыя зносіны з Расіяй. “Мы ваюем ці гандлюем?” — задаюць яны рытарычнае пытанне.

Расійскія грузавікі дабіраюцца ў Еўропу праз Беларусь і Украіну, бо Польшча перакрыла ім рух.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі