Украінскія актывісты пакінулі будынак Мінюста
Будынак займалі актывісты арганізацыі "Спільна справа".
Як перадае РБК-Украіна, да будынка Мінюста падышла група актывістаў, якія перадалі загад аб вызваленні будынка ведамства. Цяпер там толькі для абагрэву знаходзяцца 5 пратэстоўцаў, якія змяняюць актывістаў звонку.
Хаця будынак Мінюста і вызвалілі, але яго па-ранейшаму блакуюць. Актывісты патрабуюць, каб улада пайшла на кампрамісы ў такіх пытаннях:
— Прызначэнне ўрада нацыянальнага кампрамісу;
— Правядзенне датэрміновых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у тэрмін меншы за 60 дзён;
— Вяртанне Канстытуцыі 2004;
— Вызваленне ўсіх палітычных вязняў.
Фота — rian.com.ua