Украінскія дэпутаты павіншавалі беларусаў з Днём Волі
Украінскія дэпутаты-нацыяналісты павіншавалі прадстаўнікоў беларускае дыяспары Ўкраіны з святам 25 Сакавіка. Сёння дэпутаты Львоўскай абласной і гарадской рады ад Усеўкраінскага аб'яднання “Свабода” даслалі прывітанні беларускім арганізацыям Украіны з Днём Волі. У пасланні гаворыцца: “Кожны народ мае Богам дадзенае права быць гаспадаром на сваёй зямлі, размаўляць на сваёй Богам дадзенай мове.”
Зварот да беларусаў падпісалі і новаабраныя дэпутаты “Свабоды” ў Тэрнопальскай абласной радзе.
Зварот да беларусаў падпісалі і новаабраныя дэпутаты “Свабоды” ў Тэрнопальскай абласной радзе.