Украінскія маладзёны павіншавалі беларусаў з Днём Волі

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» павіншавала беларусаў са святам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. „Дарагія браты-беларусы! Віншуем Вас з вялікім нацыянальным святам. Зычым кожнаму шчасця і задавальнення. Але безумоўна, што сапраўднае шчасце Вы адчуеце толькі ў сваёй, незалежнай і дэмакратычнай дзяржаве. Дык што ж, трэба працягваць змаганне. І таму зчычым Вам мужнасці і трываласці, гонару вашай спадчынай ды веры", - гаворыцца ў віншаванцы ўкраінскай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі