Украінскія войскі блізкія да вызвалення Андрэеўкі каля Бахмута

Бой на Запарожскім напрамку

Бой на Запарожскім напрамку / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія войскі вызвалілі Андрэеўку на поўдзень ад Бахмута, паведаміла ў чацвер намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Баі там працягваліся ўсё лета. Расіяне шмат разоў уводзілі рэзервы, спрабуючы стрымаць украінскі наступ.

Некаторыя расійскія "ваенкары" і вайскоўцы пачалі пісаць пра сыход з Андрэеўкі за чыгунку яшчэ напярэдадні. Яны таксама сцвярджалі, што пакінутыя пазіцыі і ў Кляшчэеўцы. Маляр пра гэты населены пункт згадвае, як і пра Курдзюмаўку, у кантэксце таго, што там працягваюцца баі.

Тым часам 3-я асобная штурмавая брыгада заявіла, што гаварыць пра вызваленне Андрэеўкі перадчасна, бо там ідуць "сур'ёзныя і цяжкія баі". Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і ў прэс-службе Усходняй групоўкі войск. У выніку Маляр адрэдагавала свой пост і ўжо не сцвярджае пра вызваленне Андрэеўкі.

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў піша, што за тры месяцы баёў "украінскія воіны перамалолі адно за адным расійскія падраздзяленні", а гэта былі найлепшыя сілы, якія яшчэ засталіся ў РФ.

А на поўнач ад Бахмута расійскія войскі спрабуюць адбіць страчаныя пазіцыі.

Украінскія войскі блізкія да вызвалення Андрэеўкі каля Бахмута
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі