Улады Беларусі плануюць разлічвацца з замежнымі крэдыторамі ў рублях

Улады Беларусі плануюць разлічвацца з замежнымі крэдыторамі ў рублях

Улады Беларусі плануюць разлічвацца з замежнымі крэдыторамі ў... рублях. Гэта вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі "Аб дадатковых захадах у забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі" ад 14 сакавіка 2022-га. Ён датычыць краін, якія ўвялі і ўводзяць супраць РБ санкцыі, паведамляе Мінфін Беларусі.

Ва ўказе Лукашэнкі адзначаецца, што "у выпадку ўвядзення з боку нядружалюбных краін абмежавальных захадаў, якія прадугледжваюць фактычнае "замарожванне" інвестыцыйных праектаў", што рэалізуюцца ў Беларусі, ці "прыпыненне іх фінансавання, пазбаўленне тэхнічнай магчымасці правядзення разлікаў па дзяржаўным доўгу ў замежнай валюце", Міністэрству фінансаў, банкам-агентам і іншым юрыдычным асобам "прадастаўляецца права паводле рашэння Савету Міністраў (яго прэзідыуму) забяспечваць выкананне абавязкаў перад такімі краінамі ў нацыянальнай валюце".

Такое рашэнне ўладаў ужо пачынаюць называць "тэхнічным дэфолтам".

Дзяржаўная знешняя запазычанасць Беларусі складала на 1 лютага $17,9 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі