Улады разглядаюць магчымасць з’яўлення апазіцыйнай фракцыі ў Палаце?
Магчымасць з’яўлення ў Палаце прадстаўнікоў апазіцыйнай фракцыі пасля сёлетніх выбараў верагодна разглядаецца ва ўладных структурах. Такую выснову можна зрабіць з нядаўняга выступу Аляксандра Лукашэнкі перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Паводле яго словаў, хтосьці з памочнікаў прапаноўваў Лукашэнку “правесці” ў Палату дваццаць апазіцыянераў. Гэта, нібыта, мусіла паспрыяць, каб выбары ў вачах Еўропы выглядалі б “рэспектабельнымі”.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што калі б былі сапраўды вольныя і справядлівыя выбары, дэмакраты правялі б большасць сваіх кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Паводле яго словаў, 20 ці нават 60 чалавек не змогуць, напрыклад, абвясціць імпічмент прэзідэнту.
Аднак нават калі ўлады не будуць перашкаджаць праходжанню ў Палату групы апазіцыянераў, дык сярод іх не будзе лідэраў палітычных арганізацый.
Вось што кажа Анатоль Лябедзька:
“Разам з тым, калі б была такая фракцыя, я лічу, што гэта быў бы крок наперад. Не толькі ж мы жывем з думкай, каб адхіліць Аляксандра Рыгоравіча ад улады… Наяўнасць нават трох чалавек – Фралоў, Парфяновіч і Скрабец – зрабілі больш цікавай саму дзейнасць.
А калі гэта будуць людзі з большым палітычным досведам, людзі “ідэалагічныя”, то ў нас могуць з’явіцца нейкія прыкметы, што гэта будзе не аддзел адміністрацыі Лукашэнкі, а структура, якая імкнецца да рэалізацыі прынцыпу парламентарызму”.
Аднак, як лічыць Лябедзька, наяўнасць у Палаце прадстаўнікоў людзей з апазіцыйнымі поглядамі не азначае легітымізацыю ўсёй структуры. Бо дзеля гэтага сама выбарчая кампанія мусіць адпавядаць прынцыпам АБСЕ.