Уладзімір Карыцька заўважаны на трэніровачным зборы яраслаўскага "Шынніка"

30-гадовы паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Ўладзімір Карыцька далучыўся да хатняга трэніровачнага збору яраслаўскага "Шынніка".  Нагадаем, правы на футбаліста пакуль належаць данецкаму "Металургу". Аднак Карыцька, які не быў уключаны ў заяўку ўкраінскага клуба на будучы сезон, дамагаецца атрымання статуса свабоднага агента.

Газета "Спорт-Экспресс" нагадвае, што Ўладзімір Карыцька ў 2002-2006 гадах ужо гуляў у Расіі, за "Ростсельмаш", "Сатурн", "Тарпеда-Металург", "Аланію" і "Церак". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі