Уладзімір Кулікоў: Бацька быў за перамены ў грамадстве

Толькі паводле іншага артыкула. Навукоўца-фізіка абвінавачваюць "у здзяйсненні крадзяжу праз злоўжыванне службовым становішчам у асабліва буйным памеры".

Сваякі і блізкія знаёмыя Кулікова наўпрост звязваюць гэтую крымінальную справу з яго спробай высунуцца на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Дзеці Кулікова не выключаюць, што рэпрэсіі могуць перакінуцца і на іх. "Калі бацьку выстаўляюць абсурднае абвінавачанне, то ў гэтай краіне ўсё магчыма і ў дачыненні да дзяцей", — заявіў Радыё "Свабода" сын Кулікова Ўладзімір.

Паводле яго словаў, бацька жыў сціпла. Заробак доктара навук складаў каля мільёна рублёў, з якіх выплачваўся крэдыт на аўтамабіль. "Дапамагалі зводзіць канцы з канцамі лекцыі ў розных навучальных установах".

Аб прычынах, якія падштурхнулі бацьку прыняць удзел у выбарах, Уладзімір сказаў так: "Мяркую, ён хацеў прадстаўляць інтарэсы навукоўцаў, тых, хто ў нашай краіне незаслужана абдзелены ўвагай. Без ілюзіяў на перамогу, проста хацеў звярнуць увагу на праблемы людзей навукі. Я не ведаю, ці быў ён на плошчы 19 снежня, але ведаю, што ён быў за перамены ў грамадстве".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі