Уладзімір Макей абмяркоўваў удасканаленне выбарчага заканадаўства
Рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі абмяркоўваліся 22 студзеня на сустрэчы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея з дэлегацыяй БДІПЧ АБСЕ пад кіраўніцтвам яго дырэктара Янэза Ленарчыча. Як інфармуе БЕЛТА, "бакі адзначылі нацэленасць на практычнае ўзаемадзеянне пры разглядзе рэкамендацый і прапановаў АБСЕ пры ўдасканаленні выбарчага заканадаўства Беларусі і правапрымяняльнай практыкі ў дадзенай галіне".
Янэз Ленарчыч выказаў гатоўнасць да цеснага супрацоўніцтва і аказання экспертнага садзеяння Нацыянальнаму цэнтру законапраектнай дзейнасці і Цэнтрвыбаркаму Беларусі. Ён таксама "з задавальненнем адзначыў гатоўнасць Беларусі да супрацоўніцтва і пазітыўна ацаніў створаныя беларускім бокам умовы для працы дэлегацыі".
Нагадаем, што дэлегацыя БДІПЧ АБСЕ пад кіраўніцтвам яго дырэктара Янэза Ленарчыча знаходзіцца ў Беларусі 22-23 студзеня для абмеркавання рэкамендацый Бюро па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў нашай краіне ў 2008 годзе.