Умовы кантракту прадугледжваюць працяглае знаходжанне Марадоны ў Беларусі

Умовы кантракту прадугледжваюць працяглае знаходжанне Марадоны ў Беларусі

Умовы кантракту прадугледжваюць працяглае знаходжанне Дыега Марадоны ў Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" паведаміў старшыня Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Сяргей Румас. "А для таго, каб Марадона прыехаў два разы ў Брэст, не варта было, напэўна, тады і падпісваць кантракт", — сказаў ён.

Пра тое, што знакаміты ў мінулым аргенцінскі футбаліст стане старшынёй праўлення ФК "Дынама-Брэст", увесь свет даведаўся ў сярэдзіне траўня. Праўда, хапае скептыкаў, якія лічаць, што ў Беларусі ён будзе з'яўляцца рэдка. Да сваіх абавязкаў Дыега прыступіць у ліпені.

"Прыход такога чалавека на пасаду старшыні праўлення "Дынама-Брэст" будзе адназначна спрыяць цікавасці і папулярызацыі футбола ў Беларусі, — кажа Румас. — Калі Марадона будзе на капітанскім мастку, магу ўявіць сабе, колькі дадаткова гледачоў прыйдзе на стадыён".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі