Уначы амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца снег і дождж
Снег вясной
Уначы і раніцай у чацвер, 4 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца снег, мокры снег і дождж. У дзённыя гадзіны ападкі прагназуюцца на ўсходзе нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобых участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — ад +3 да +9 (на Брэстчыне — да +12, у сталіцы — 4-6 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пятніцу, а ў суботу пацяплее (на поўдні — да +20), прагназуюцца дажджы, а месцамі і навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.