Уначы і раніцай у пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаецца туман
Уначы і раніцай у пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаецца туман. З гэтай нагоды сіноптыкі аб'явілі на 28 кастрычніка аранжавы ўзровень небяспекі.
Калі ў начныя гадзіны будзе пераважна без ападкаў, дык у дзённыя гадзіны дождж і мокры снег магчымыя на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, уначы і раніцай магчымы слабы галалёд, на асобных участках аўтадарог — галалёдзіца. У дзённыя гадзіны вецер магчымы з парывамі да 14 метраў за секунду, а месцамі — да 15-20 м/с.
Што да тэмпературы паветра, то ўначы прагназуецца ад -3 да +3 градусаў, удзень — 1-7 цяпла (на захадзе Беларусі — да 9 градусаў).
Сіноптыкі паведамляюць, што ў выхадныя дні ў нашай краіне чакаюцца дождж і мокры снег (пераважна на ўсходзе). Няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Тэмпература паветра крыху панізіцца. Больш падрабязна гл. тут.