Уначы на поўначы Беларусі чакаецца да 10-13 градусаў марозу
Сіноптыкі прагназуюць ападкі ў начныя гадзіны — снег, а на Гомельшчыне — моцны снег.
Невялікі снег чакаецца ў многіх раёнах нашай краіны і ў дзённыя гадзіны. Вецер паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду.
Што да тэмпературы паветра, дык на працягу 16 студзеня яна складзе ад 2 да 9 градусаў марозу. Толькі на поўначы Беларусі пры праясненнях чакаецца да 10-13 марозу.
Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы тыдня (ад пятніцы да нядзелі) уначы тэмпература паветра можа скласці да 14-18 градусаў марозу.
Фота — БЕЛТА