Уначы ў чацвер у Беларусі будзе да 9 градусаў марозу
Заслаўе, пачатак вясны 2024-га
У чацвер, 7 сакавіка, у Беларусі ападкі не прагназуюцца.
У начныя гадзіны тэмпература складзе ад -3 да -9 градусаў (на Брэстчыне месцамі каля 0, у Мінску — 4-6 марозу), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8 (у сталіцы — 4-6 цяпла).
У пятніцу, 8 сакавіка, пераважна без ападкаў. Уначы месцамі будзе да -10 градусаў, а ўдзень — да +7.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.