Уначы ў Гродне мужчына бітай разбіў 4 машыны міліцыянераў

Уначы ў Гродне мужчына бітай разбіў 4 машыны міліцыянераў

У Гродне затрымалі 37-гадовага (МУС піша, што яму 31 год) мужчыну, які ўначы 3 лістапада драўлянай бітай разбіў 5 аўтамабіляў на аўтастаянцы каля будынка Кастрычніцкага РУУС (яна не ахоўвалася). Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, затрыманне адбылося ў момант, калі гродзенец наносіў удары па машынах. Па словах затрыманага, перад гэтым ён дома "выпіваў спіртныя напоі і чытаў навіны". Тое, што ён прачытаў у інтэрнэце (відаць, пра дзеянні сілавікоў), "яму не спадабалася, таму ён узяў біту і пайшоў да будынка міліцыі".

Дзеянні мужчыны былі зафіксаваны камерамі відэаназірання. З ім праводзяцца следчыя дзеянні. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК),

Хто гаспадар разбітых легкавікоў, СК не ўдакладняе, але МУС піша, што 4 з іх належаць міліцыянерам. Па версіі міліцыі, мужчына чытаў тэлеграм-каналы.

Уначы ў Гродне мужчына бітай разбіў 4 машыны міліцыянераў
Разбітыя аўтамабілі / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі