Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя ападкі — мокры снег і дождж

Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя ападкі — мокры снег і дождж

Уначы ў сераду, 2 сакавіка, у Беларусі чакаюцца моцныя ападкі — мокры снег і дождж. Праўда, яны пройдуць толькі ў цэнтральных раёнах нашай краіны і на паўночным усходзе. Там магчымае наліпанне мокрага снегу, галалёд, а на дарогах — галалёдзіца. На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў начныя гадзіны магчымая завіруха, снежныя заносы на дарогах.

Уначы і раніцай на Гомельшчыне і Магілёўшчыне — туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду (уначы месцамі парывы ветру да 14-18 метраў).

Што да тэмпературы паветра, дык на працягу сутак яна складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў цяпла (на Гомельшчыне — да 6 градусаў са знакам плюс), распавяла Еўрарадыё Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі