Уначы ў сераду ў Беларусі чакаюцца замаразкі — да -4 градусаў
Замаразкі
Уначы ў сераду, 11 кастрычніка, у Беларусі без ападкаў. Аднак раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, а на паўночным усходзе магчымы мокры снег.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў начныя гадзіны на большай частцы Беларусі чакаюцца замаразкі — да -4 градусаў (месцамі будзе да +6). У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 8-14 цяпла, а на Брэстчыне — да +18 градусаў.
У чацвер дажджы працягнуцца. Уначы ўжо прагназуецца ад +7 градусаў на ўсходзе да +15 на захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.