Уначы ў суботу ў Беларусі будзе да 4 градусаў марозу
У кастрычніку
У суботу, 19 кастрычніка, у Беларусі без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — 7-13 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10).
На нядзелю таксама ападкі не прагназуюцца. Уначы будзе ад -4 да +2, а ўдзень — ад +8 да +14 градусаў. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў панядзелак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.