У.Навумаў: Беларускі клуб у КХЛ будзе каштаваць 15-17 млн долараў
Кіраўнік беларускай Федэрацыі хакею (і адначасова міністр МУС) Уладзімір Навумаў назваў прыблізныя лічбы бюджэту айчыннага клуба, які будзе заяўлены ў расійскую КХЛ. Па яго словам, бюджэт складзе прыкладна 15-17 мільёнаў долараў. Што датычыць настаўніка дружыны, то, як адзначыў Навумаў, разам з экс-коўчам НХЛаўскай "Атавы Сенатарз" Джонам Пэдакам разглядаецца кандыдатура амерыканца Пола Гарднера, які раней працаваў з яраслаўскім "Лакаматывам".
Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама выказаў пажаданне, каб праз некалькі гадоў у КХЛ выступалі тры беларускія клубы, адзначае газета "Прессбол".
Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама выказаў пажаданне, каб праз некалькі гадоў у КХЛ выступалі тры беларускія клубы, адзначае газета "Прессбол".