Унучкі Аляксандра Лукашэнкі перамаглі на конкурсе (відэа)
Дзяўчынкі не першы раз выйграюць творчыя конкурсы.
Фартэпіянны дуэт Дар'і і Анастасіі Лукашэнка перамог у конкурсе "Маладыя таленты Беларусі", арганізаваным Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё. Ён праводзіўся ў жніўні-снежні сёлета. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі больш за 250 маладых музыкаў з усёй Беларусі.
Як інфармуе партал tut.by, Дар'я і Анастасія — дочкі Дзмітрыя Лукашэнкі, сына кіраўніка дзяржавы. Летась яны перамаглі ў дзіцячым літаратурным конкурсе — беларускамоўныя казкі дзяўчынак занялі першае месца ў катэгорыі "Творчыя работы малодшых школьнікаў". Сёлета яны атрымаюць не толькі дыпломы і каштоўныя падарункі, але і ратацыю сваіх запісаў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.