Упершыню ў гісторыі футбола суддзя ўзнагародзіў гульца зялёнай карткай
Упершыню ў гісторыі футбола суддзя ўзнагародзіў гульца зялёнай карткай. Здарылася гэта ў матчы італьянскай лігі В паміж камандамі "Вічэнца" і "Віртус Энтэла". Футбаліста Крысціяна Галана з "Вічэнцы" суддзя адзначыў за сумленную гульню. У адным з эпізодаў ён біў па браме, але не патрапіў у яе. Арбітр палічыў, што мусіць быць кутні, аднак Галана сказаў яму, што мяч не закрануў нікога з гульцоў "Віртус Энтэлы". Пасля гэтага кутні быў адменены, а гулец атрымаў зялёную картку і ўвайшоў у гісторыю футбола, адзначае прэс-служба лігі ў Twitter.
Варта адзначыць, што зялёныя карткі ў італьянскай лізе В пачалі выкарыстоўвацца толькі ў бягучым сезоне. Гэта своеасаблівы эксперымент. Насамрэч, суддзі зялёныя карткі (у адрозненне ад жоўтай і чырвонай) футбалістам не паказваюць, а запісваюць сваё рашэнне ў пратакол гульні.
Cristian #Galano del @VicenzaCalcio è stato il destinatario del primo Cartellino Verde: ecco perchè #SerieB #CalcioVero pic.twitter.com/orq9barJwq
— Lega B (@Lega_B) 4 октября 2016 г.