Урад Літвы зачыняе два з чатырох пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Літва зачыняе яшчэ два прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю

Літва зачыняе яшчэ два прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю / VSAT

21 лютага ўрад Літвы ўхваліў закрыццё двух кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю, піша DELFI. 

Як распавядала Еўрарадыё, такую прапанову агучыла Камісія па нацыянальнай бяспецы і падтрымала Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Гаворка ідзе пра памежныя пункты "Лаварышкес" ("Катлоўка" з беларускага боку) і "Райгардас" ("Прывалка"). Іх зачыняць з 1 сакавіка 2024 года. Перамяшчацца праз іх не змогуць ні пешаходы, ні транспарт.

На мяжы з Беларуссю Літва пакіне працоўнымі толькі два прапускныя пункты — Мядзінінкай ("Каменны Лог" з боку Беларусі) і Шальчынінкай ("Беняконі"). Але і там з вясны будзе абмежаваны рух пешаходаў і раварыстаў.

Таксама ўрад Літвы ўхваліў рашэнне паступова змяншаць колькасць дазволаў на перавозку пасажыраў на аўтобусах (і беларускім, і літоўскім перавозчыкам), абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначнай станцыі "Кена".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі