Усе дроны-камікадзэ, запушчаныя расіянамі, былі збітыя — украінскі Генштаб
Мабільная група ўкраінскіх вайскоўцаў палюе на дроны-камікадзэ / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Усе 8 дронаў-камікадзэ іранскай вытворчасці (Shahed 136), запушчаныя ў пятніцу расіянамі, былі збітыя, заявіў украінскі Генштаб. Сем з іх спрабавалі атакаваць Кіеў (пяць былі збітыя непасрэдна над сталіцай).
За суткі Расія нанесла па Украіне 16 авіяцыйных удараў, 15 з іх — па цывільнай інфраструктуры. Былі здзейснены расіянамі 17 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.
Сітуацыя на мяжы з Беларуссю Генштабам Украіны называецца стабільнай. Адзначаецца, што "прыкмет фарміравання наступальных груповак ворага не выяўлена".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.