Усіх даглядалі ГБ-шнікі: падрабязнасці прыезду Лукашэнкі ў 6-ю бальніцу Мінска
Лукашэнка падчас візіту ў 6-ю бальніцу Мінска / ТГ-канал "Пул Первого"
ТГ-канал "Белыя халаты. News" апублікаваў падрабязнасці наведвання Аляксандрам Лукашэнкам 6-й клінічнай бальніцы Мінска.
Паводле інфармацыі канала, Лукашэнка сапраўды быў у чырвонай зоне: лесвіца, па якой туды прыйшоў беларускі кіраўнік, звычайна зачынена. Яе спецыяльна адкрылі.
Пацыенты, якіх чапаў Лукашэнка, рэальныя, пішуць "Белыя халаты":
"Кожны з іх напярэдадні з тэрапеўтычнымі мэтамі быў правераны металашукальнікам".
Падчас візіту ў пакоях нельга было адкрываць фіранкі, выходзіць з кабінетаў і перамяшчацца паміж карпусамі. Кансультацыі і аналізы рабіліся ўжо пасля ад'езду госця.
"Усіх даглядалі ГБ-шнікі. Аналізы, па дарозе з аднаго корпуса ў іншы, маглі быць праверанымі мноства разоў. Былі адключаныя ліфты ў тэрапеўтычным корпусе, таму, калі б паўстала неабходнасць экстранага пераводу пацыентаў у АРА, гэта прыйшлося б узгадняць са службай бяспекі Лукашэнкі, што істотна павялічыла б працэс па часе", — паведамляюць медыкі.
Супрацоўнікаў 27 лістапада пускалі на працу толькі па пашпартах. Паркавацца на тэрыторыі бальніцы было нельга. А напярэдадні спецыяльныя людзі даглядалі ўсе шафкі і кабінеты з люстэркам на палцы.
Адказнымі за візіт былі новы кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, правая рука Лукашэнкі Наталля Качанава, ДАІ, КДБ, МУС:
"Толькі з аднаго РАУС было каля 60 чалавек. Былі сапёры з сабакамі, яны прайшліся па тэрыторыі з металашукальнікамі. Зразумела, па перыметры бальніцы былі расстаўлены снайперы. Гэтак жа, быў выдзелены асобны чалавек, які правяраў кожную партыю смецця".
Аляксандр Лукашэнка нанёс візіт у 6-ю бальніцу 27 лістапада. Там ён упершыню, але не доўга, быў заўважаны ў масцы. Сказаў, што ўвесь свет пераканаўся, што Беларусь выбрала правільны шлях у барацьбе з каранавірусам. І паабяцаў, што не будзе працаваць прэзідэнтам пасля прыняцця новай канстытуцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.