Уведзеныя часовыя абмежаванні на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расію

Часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі жывёльнага паходжання з чатырох беларускіх прадпрыемстваў увяла Федэральная служба па ветэрынарным і фотасанітарным наглядзе. Як паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на Рассельгаснагляд, абмежаванні ўведзеныя з 20 кастрычніка "ў сувязі з неаднаразовым выяўленнем антыбіётыкаў пры правядзенні ўзмоцненага лабараторнага кантроля прадукцыі жывёльнага паходжання, якая паступіла ў Расійскую Федэрацыю з Беларусі".

Часова абмежаваны ўвоз прадукцыі "Глыбоцкай птушкафабрыкі", Ваўкавыскага адкрытага акцыянернага таварыства "Беллакт", мінскага гарадскога малочнага завода № 2 і кампаніі "Бабушкіна крынка".

"У выпадку паступлення прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, адгружанай да 20 кастрычніка 2009 года, рашэнне аб пропуску грузаў прымаецца ў звычайным рэжыме", — удакладнілі ў расійскім ведамстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі