Узровень злачыннасці ў Мінску сёлета знізіўся на 10%

Еўрарадыё заўважыла, што на масавых мерапрыемствах, напрыклад, па выходных на вуліцы Карла Маркса ці "Ночы музеяў", амаль не было відаць супрацоўнікаў міліцыі.


"Узровень злачыннасці ў гэтым годзе знізіўся на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, — распавёў на прамой тэлефоннай лініі начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў. — Колькасць асабістага складу засталася ранейшай. Адзінае, сталі больш працаваць манеўранымі сіламі і сродкамі, у тым ліку працуем у грамадзянскай форме вопраткі".


Прычына ў тым, што пабачыўшы супрацоўніка ў форме людзі, як правіла, спрабуюць неяк схаваццца.


"А калі "па гражданцы", можна спакойна падыйсці блізка, зафіксаваць усё, выклікаць нарад міліцыі і спрацаваць. Што датычыцца Дня музеяў, усё было пад кантролем. Мы працавалі ў грамадзянскай форме вопраткі", — кажа начальнік міліцыі.


Сёння, калі ёсць мабільныя тэлефоны, можа і няма неабходнасці, каб міліцыя патрулявала вуліцы. Хаця гэта ўсё роўна робіцца, дадае Барсукоў. Ёсць патрулі на машынах, якія абавязаныя прыбыць на месца парушэння за 2-3 хвіліны. Таксама існуе план "Перахоп": "Калі нешта паведамляюць, мы адразу рэагуем".

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі