В. Вячорка: Рэжым больш не мае патрэбы паказваць лібералізаванае аблічча

Віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і віцэ-спікеру эстонскага парламента Крыйсціне Оюланд адмовілі ў выдачы беларускай візы. Чаму беларускія ўлады, якія дагэтуль некалькі месяцаў спрыялі разнастайным еўрапейскім візіцёрам, пайшлі на такі нечаканы крок? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.
Вячорка: Паколькі атрыманыя абяцанні, што будуць прынятыя максімальна мяккія дакумэнты і Еўрапейскім Саюзам, і іншымі еўрапейскімі структурамі, то знікла патрэба дэманстраваць нейкае лібералізаванае аблічча. Далей будзе яшчэ горш.

Палітык адзначыў, што за апошні час ніякіх сутнасных зменаў унутры Беларусі не адбылося, як бы гэта ні хацелі паказаць некаторыя беларускія і замежныя палітыкі. В.Вячорка ўпэўнены, што будуць новыя палітычныя затрыманні і пасадкі ў Беларусі, а таксама новыя візавыя бар'еры для замежнікаў.

"Першай ластаўкай", якая сведчыла пра набліжэнне рэпрэсіяў, палітык называе выпадак з Іванам Бедкам — кіраўніком выбарчай кампаніі Івана Шэгі ў Слоніме. Бедку звольнілі з працы ў панядзелак 29 верасня — на наступны дзень пасля выбараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі