Ва Украіне параненыя два байцы батальёна "Волат"

Беларускі добраахвотнік "Тор" / svaboda.org
Беларускі добраахвотнік "Тор" / svaboda.org

Ва Украіне параненыя два байцы батальёна "Волат" палка імя Каліноўскага, паведамляе Радыё Свабода. Адбылося гэта 31 снежня на перадавой на ўчастку фронту, на якім "адбываюцца важныя баі". Адзін з параненых — 25-гадовы пінчук Кірыл Іваноў ("Тор").

"Проста за маёй спінай падчас выканання баявой задачы выбухнула граната...", — расказвае ён. Адзін з аскепкаў прыляцеў у шалом і застаўся ў ім, некалькі трапілі ў бронекамізэльку. Самае значнае раненне — аскепак трапіў у сцягно.

"Я працягваў выконваць баявую задачу, не прасіў эвакуацыі, — расказвае добраахвотнік. — Спачатку нават думаў, што гэта проста драпіна...".

Цяпер Кірыл Іваноў на лячэнні. У яго гэта першае раненне.

Ва Украіне параненыя два байцы батальёна "Волат"
svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі