Ва Ўкраіне ў аварыі загінулі беларус, яго пяцімесячны сын і бабуля

Тры фуры і беларускі легкавік сутыкнуліся ў Кіраваградскай вобласці Ўкраіны на аўтадарозе Кіеў — Адэса. У выніку загінуў 31-гадовы кіроўца "Фольксвагена", грамадзянін Беларусі, яго пяцімесячны сын і бабуля (грамадзянка Украіны). Мяркуецца, што беларус мог заснуць падчас кіравання аўтамабілем. Як паведамляе тэлеканал СТВ, кіроўца "Фольксвагена" не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з фурай. Ад удара легкавік перавярнуўся. Пасля гэтага адбыўся яшчэ ланцужок сутыкненняў з удзелам іншых фураў.

Як інфармуе сайт kp.ru, загінулы беларус з'яўляецца жыхаром пасёлка Дамачова Брэсцкага раёна.




Фота — kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі