Ва Ўкраіне за суткі ад грыпу сканалі 11 чалавек

11 чалавек памерлі за суткі ва Ўкраіне ад ускладненняў пасля грыпу, перадае агенцтва “РИА Новости”. Усяго ахвярамі хваробы сталі 374 ўкраінцы.
Эпідэмія грыпу пачалася ў суседняй краіне ў канцы кастрычніка. За гэты час захварэлі больш за 1,5 тысячы чалавек.

За апошнія суткі шпіталізаваныя амаль 2, 5 тысячы чалавек, 225 хворых знаходзяцца ў рэанімацыі, 28 — на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Як паведамлялася раней, ва Ўкраіне пацверджаныя 225 выпадкаў “свінога грыпу”, 17 з іх — са смяротным зыходам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі