Ва Украіне завялі крымінальную справу за спробу захопу ўлады

Следчыя СБУ распачалі крымінальную справу пасля даследаванняў матэрыялаў з сервераў кіеўскага офісу апазіцыйнага аб’яднання “Бацькіўшчына”, адабраных у часе ператрусу.



Паводле Максіма Лянко, сярод матэрыялаў следства ёсць звесткі пра акцыі, якія прадугледжвалі сілавы варыянт развіцця падзеяў: да мітынгоўцаў ужывуць сілу, гэта выкліча вялікі грамадскі розгалас і падарве аўтарытэт улады.



Раней намеснік галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Аляксандр Гнаціў заявіў, што масавыя пратэстныя акцыі ва Украіне былі загадзя спланаваныя, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі