Ва ўкраінскіх СМІ з'явіўся перахоп размовы Лукашэнкі? (аўдыё)

Тэлефонная гутарка працягвалася каля 9 хвілін. Чалавек, голас якога падобны на голас сына Януковіча размаўляў з чалавекам, голас якога падобны на голас кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Віктар Януковіч" цікавіўся, ці магчымы пераезд бацькі разам з сямёй з Расіі ў Беларусь? Ён адзначыў, што гэта "запасны план" на той выпадак, калі бацька стане "разменнай манетай у палітычнай гульні". "Лукашэнка" нагадаў пра сваю заяву ў Кіеве, што ніхто не забароніць Януковічу прыехаць у яго родную вёску Янукі ў Докшыцкім раёне.



"Віктар Януковіч-малодшы" паабяцаў падараваць "Аляксандру Лукашэнку" залаты батон. Паводле яго слоў, не ўсё ў рэзідэнцыі разрабавалі, "некаторыя рэчы засталіся"...



"Лукашэнка" падчас размовы сказаў, што ў яго ў бліжэйшы час мусіць адбыцца сустрэча з прэзідэнтам Парашэнкам.



У прэс-службе кіраўніка Беларусі Еўрарадыё атрымаць каментар пакуль не ўдалося. На тэлефанаванні адказваюць толькі "тэхнічныя супрацоўнікі". 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі