Ва ўкраінскім парламенце створана памаранчавая кааліцыя
Ва ўкраінскім парламенце паўстала памаранчавая кааліцыя, якая складаецца з празаходніх Блоку Юліі Цімашэнкі і Нашай Украіны – Народнай Самаабароны. За стварэнне кааліцыі прагаласавала 228 дэпутатаў пры агульнай лічбе
парламентарыяў 450 чалавек. Галоўнай перашкодай да стварэння кааліцыі
была нязгода прадстаўнікоў НУ-НС, у тым ліку кіраўніка канцылярыі
прэзідэнта Віктара Балогі ды сакратара Рады бяспекі і абароны Івана
Плюшча.
Паводле аналітыкаў, палітыкаў непакоіць выбар Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм'ера і яе магчымая канкурэнцыя для Віктара Юшчанкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах.
УНІАН
Паводле аналітыкаў, палітыкаў непакоіць выбар Юліі Цімашэнкі на пасаду прэм'ера і яе магчымая канкурэнцыя для Віктара Юшчанкі ў наступных прэзідэнцкіх выбарах.
УНІАН