Вадалазы знайшлі аскепак Уральскага метэарыта, які важыць амаль 20 кг
Напярэдадні зона пошука ў возеры Чабаркуль пад Екацярынбургам пашырылася. Яны ішлі на глыбіні 16 метраў.
Нагадаем, на мінулым тыдні вадалазы дасталі з возера некалькі меркаваных аскепкаў метэарыта памерам ад 10 да 30 сантыметраў, адзін з якіх важыць 4,8 кг (на здымку). Калі камень сапраўды касмічнага паходжання, ён мог стаць самым буйным фрагментам "Чалябінска". Аднак сёння з'явілася інфармацыя пра знойдзеныя восем аскепкаў, адзін з якіх важыць амаль 20 кг. Іх перадалі спецыялістам Чалябінскага дзяржуніверсітэта, інфармуе РІА "Новости".
Метэарыт, які з часам атрымаў назву "Чалябінск", узарваўся ў небе над Уралам 15 лютага. Навукоўцы сабралі аскепкі і пасля праведзеных даследаванняў заявілі, што гэта быў каменны метэарыт. Лічыцца, што самы буйны яго фрагмент (альбо нават і некалькі буйных аскепкаў) упаў у возера Чабаркуль.
Цяпер вадалазы шукаюць у возеры фрагмент метэарыта, які можа важыць некалькі соцень кілаграмаў.
Фота кампаніі "Алеут"